Грамадства

Муравейка расказаў аб складніках бяспекі і сваіх задачах на пасадзе намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта

Фота з архіва 28 верасня, Мінск . У рамках працэсаў, якія адбываюцца вакол нашай краіны, неабходна дакладна разумець становішча, якое складваецца, адзначыў у размове з журналістамі Павел Муравека, які сёння назначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта,

«Кіраўнік дзяржавы дакладна абазначыў, што ў рамках працэсаў, якія адбываюцца ў свеце, вакол нашай краіны неабходна дакладна разумець становішча, якое складваецца, і наколькі мы гатовы на яго рэагаваць. Сёння, у перыяд бурнага развіцця эканамічнай сферы, маштабнага развіцця сацыяльнай сферы важна гарантаваць бяспеку. Гэта той напрамак, які будзе знаходзіцца пад маім кіраўніцтвам з пункту гледжання работы ў Адміністрацыі», — падкрэсліў Павел Муравейка.

«Пры гэтым Прэзідэнт дакладна абазначыў, што гэта не падмена нейкіх існуючых інстытутаў, — прадоўжыў ён. — Гэта ўзмацненне Адміністрацыі ў рамках стварэння поўнамаштабнай, паўнавартаснай карціны працэсаў, якія адбываюцца, з мэтай забеспячэння якаснага кіраўніцтва краінай і забеспячэння Прэзідэнта ўсёй неабходнай інфармацыяй для прыняцця стратэгічных рашэнняў. — Ускладзеная на мяне работа павінна забяспечыць Прэзідэнту альтэрнатыўны пункт гледжання на працэсы, якія адбываюцца. Гэта не значыць, што ён будзе адрознівацца ад гэтых прадстаўнікоў сілавога блока. Ён будзе проста больш глыбінны, больш усебаковы, увязаны з пытаннямі эканамічнага і сацыяльнага развіцця нашай краіны».
«Усё астатняе — звязаныя з гэтым састаўныя часткі, якія павінны гэта стварыць. Гэта дыпламатычная сфера, дзе неабходна весці дыялог з рознымі краінамі, гэта эканоміка, гэта значыць развіццё гандлю і інтэграцыйныя сувязі, абмен рознымі тэхналогіямі, гэта і сацыяльная сфера — абарона нашых грамадзян, забеспячэнне жыллём, прадуктамі харчавання. Гэта ўсё — складнікі бяспекі, дзе дастаткова важкі сегмент — ваенная бяспека, гэта значыць мір, бяспека граніц, чыстае неба над Беларуссю і спакой нашых грамадзян».

Раней Павел Муравейка займаў пасаду начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першага намесніка міністра абароны. Ён падзяліўся, што на папярэдняй пасадзе ў тым ліку займаўся забеспячэннем фарміравання працэсаў абароны краіны. «Гэта значыць новых напрамкаў патэнцыяльна няма, будзе толькі павялічвацца паглыбленне ў тыя ці іншыя тэмы», — рэзюмаваў Павел Муравейка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»