Грамадства

Лясгасы Беларусі пачалі гандаль пелетамі анлайн

Фота з архіва 17 лістапада, Мінск . У Беларусі лясгасы пачалі гандаль пелетамі анлайн. Беларусам прапануюць як платную паслугу дастаўкі, так і магчымасць самавывазу прадукцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

У выпадку калі ў грамадзяніна ёсць паліўная кніжка, якая дае льготы, яе неабходна будзе асабіста прад’явіць у лясгасе (для адзнакі).

Цэны ў лясгасаў на пелеты фіксаваныя. Кошт адной тоны ў лясгасаў-вытворцаў — 210 рублёў (без уліку дастаўкі), для ўладальнікаў паліўных кніжак — 50 рублёў (да 3,6 т). Калі прадукцыя набываецца ў лясгасаў, якія не маюць уласнай вытворчасці, у кошт уключаюцца таксама затраты па дастаўцы паліўных гранул ад бліжэйшага лясгаса-вытворцы. Грамадзяніну пры гэтым дадатковых дзеянняў рабіць не трэба, растлумачылі ў ведамстве.

Дарэчы, першая анлайн-заяўка на пелеты паступіла. Грамадзянін заказаў 5 т пелет праз тэлеграм-бот у Смаргонскім вопытным лясгасе.

Пашырэнне магчымасцей анлайн-гандлю пры гэтым не адмяняе класічныя спосабы набыцця прадукцыі для ацяплення — на гандлёвых пляцоўках «Лясны домік» і праз звароты непасрэдна ў лясгасы.

Мінлясгас асобна звяртае ўвагу, што цэны ў іншых вытворцаў і прадаўцоў пелет (арганізацый прыватнай формы ўласнасці) могуць адрознівацца ад кошту прадукцыі ў дзяржаўных лясгасаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»