Грамадства

Абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у 23 раёнах Беларусі

Фота з архіва 20 чэрвеня, Мінск . У 23 раёнах Беларусі дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лесу. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, .

Наведванне лесу абмежавана практычна ва ўсіх раёнах Брэсцкай вобласці, за выключэннем Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Лунінецкага і Ляхавіцкага. У Гомельскай вобласці абмежаванні закранулі Ельскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Акцябрскі, Петрыкаўскі, Рэчыцкі і Светлагорскі раёны. У Мінскай вобласці абмежаванне дзейнічае ў Салігорскім раёне, у Магілёўскай — у Глускім.

У Мінлясгасе нагадалі, што перад паходам у лес неабходна даведацца пра актуальную інфармацыю на афіцыйным сайце ведамства, дзе размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў. Яна аператыўна абнаўляецца ў адпаведнасці з сітуацыяй у лесе і ўвядзеннем мер абмежавальнага характару. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»