Грамадства

Цёпла і выгадна: у Беларусі расце папулярнасць жылля з электраацяпленнем

Фота Pexels Навіны сюжэта «Праект «Краіна гаворыць»» Як мяняецца культура энергазберажэння ў беларусаў, расказаў эксперт  Які аб’ём пелет у год могуць вырабляць у Беларусі, расказаў эксперт  19 кастрычніка, Мінск . Спажыванне электрычнай энергіі ў жылых дамах з электраацяпленнем у Беларусі няўхільна расце, і энергасістэма краіны актыўна мадэрнізуецца для задавальнення такога попыту. Аб гэтым заявіў першы намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер ДВА «Белэнерга» Міхаіл Шавалдзін у праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць».

Паводле інфармацыі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, у 2026 годзе ў краіне пабудавана ўжо і плануецца пабудаваць 315 тыс. кв.м. дамоў з электраацяпленнем. За сем месяцаў года ўведзена 2640 такіх дамоў, расказаў Міхаіл Шавалдзін.

Для забеспячэння своечасовага падключэння новых аб’ектаў да сетак (для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы) у рамках дзяржпраграмы будаўніцтва жылля толькі за студзень — жнівень 2026 года прынята ў эксплуатацыю 24 аб’екты электразабеспячэння напружаннем 0,4-10 кВ агульнай працягласцю больш за 80 км.

«Для нас важны кожны спажывец, і гэта катэгорыя выдзелена ў асобную тарыфную групу. У 2025 годзе спажыванне электрычнай энергіі такімі дамамі на мэты ацяплення і гарачага водазабеспячэння склала больш за 1,2 млрд кВт/гадз, што ў 1,4 раза перавышае паказчыкі 2024 года. Паводле ацэнак на 2026 год, электраспажыванне на гэтыя мэты чакаецца на ўзроўні больш за 1,6 млрд кВт/гадз, гэта значыць мы бачым прырост на больш як 38%», — адзначыў першы намеснік гендырэктара.
Ён падкрэсліў, што рост выкарыстання электраэнергіі насельніцтвам, уключаючы зарадку электрамабіляў, стаў магчымым дзякуючы ўзважанай дзяржаўнай палітыцы. У прыватнасці, рэалізацыя праекта па будаўніцтве Беларускай АЭС зрабіла электраэнергію больш даступнай для спажыўцоў.

Адказваючы на пытанне аб гатоўнасці сетак да ўсё большых нагрузак і наяўнасці рэзерваў магутнасці, Міхаіл Шавалдзін растлумачыў, што гістарычна электрасеткі праектаваліся пад іншыя аб’ёмы спажывання (асвятленне, дробная бытавая тэхніка). З’яўленне новых магутных спажыўцоў, такіх як сістэмы электраабагравання і зарадная інфраструктура для электратранспарту, патрабуе маштабных змяненняў.

«Сеткі маюць патрабу ў рэканструкцыі, і мы прыкладаем каласальныя намаганні па іх мадэрнізацыі. Ставяцца маштабныя задачы па абнаўленні інфраструктуры, каб апярэджваць попыт спажыўцоў і гарантаваць надзейнае, бесперабойнае энергазабеспячэнне без перагрузак ліній», — рэзюмаваў ён.

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»