Грамадства

Абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у 17 раёнах Беларусі

Фота з архіва 30 верасня, Мінск . У 17 раёнах Беларусі дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лесу. Аб гэтым сведчаць даныя інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, .

Абмежаванні ўведзены ў Брэсцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Камянецкім, Кобрынскім, Лунінецкім, Маларыцкім і Пінскім раёнах Брэсцкай вобласці.

Акрамя таго, наведванне лесу абмежавана ў Гродзенскім, Дзятлаўскім, Зэльвенскім і Слонімскім раёнах Гродзенскай вобласці, а таксама ў Брагінскім, Жыткавіцкім, Лельчыцкім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці.

Перад наведваннем лесу спецыялісты рэкамендуюць азнаёміцца з актуальнай інфармацыяй на афіцыйным сайце Мінлясгаса. Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лесу рэгулярна абнаўляецца, у ёй аператыўна адлюстроўваецца сітуацыя ў лясных масівах па раёнах краіны і інфармацыя аб увядзенні абмежавальных мер. Удакладніць інфармацыю таксама можна ў мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»