У Беларусі 16 лістапада чакаецца ўзмацненне парывістага ветру
15 лістапада, Мінск . У панядзелак 16 лістапада месцамі па Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У панядзелак будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні і паўднёвы парывісты, днём месцамі моцны парывісты.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Днём будзе 3-9 градусаў вышэй за нуль.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на VIDEOBEL.BY.






