Забароны на наведванне лясоў захоўваюцца ў дзевяці раёнах Беларусі
Фота з архіва 10 чэрвеня, Мінск . У Беларусі ў дзевяці раёнах захоўваюцца забароны на наведванне лясоў. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, .
Паводле даных на 10 чэрвеня, чырвоным на інтэрактыўнай карце адзначаны чатыры раёны Брэсцкай вобласці — Брэсцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі і Кобрынскі, а таксама пяць раёнаў Гродзенскай вобласці — Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Зэльвенскі, Свіслацкі і Слонімскі.
Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў сямі раёнах Брэсцкай вобласці — Баранавіцкім, Бярозаўскім, Івацэвіцкім, Камянецкім, Ляхавіцкім, Маларыцкім, Пружанскім, у шасці раёнах Гродзенскай вобласці — Воранаўскім, Гродзенскім, Дзятлаўскім, Лідскім, Мастоўскім, Шчучынскім, а таксама ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці і Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці.
Лясы ўсіх раёнаў Гомельскай і Мінскай абласцей свабодны для наведвання.
Спецыялісты рэкамендуюць перад паходам у лес даведацца аб актуальнай інфармацыі на афіцыйным сайце Мінлясгаса, дзе аператыўна абнаўляюцца даныя аб сітуацыі ў лясах і ўвядзенні мер абмежавальнага характару. Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў увесь час актуалізуецца. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.






