Грамадства

Кошцы з малой радзімы Прэзідэнта знайшлі новую гаспадыню ў Жабінцы

Святлана Дубоўская 10 лістапада, Брэст . Старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Андрэй Кузьміч 10 лістапада перадаў кошку загадчыцы аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Святлане Дубоўскай,
У дзень правядзення недалёка ад Мінска чэмпіянату па колцы дроў сярод прадстаўнікоў СМІ 8 лістапада Telegram-канал «Пул Першага» апублікаваў відэаролік, на якім Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка трымае на руках бяздомных кошак. Кадры былі зняты на малой радзіме кіраўніка дзяржавы ў Александрыі. Для чатырох жывёлін пачалі шукаць новых гаспадароў праз сацыяльныя сеткі. Сярод іх былі маладая трохкаляровая кошка і яе кацяня, рыжая кошка, а таксама шэрая кошка без пярэдняй лапкі. Да гэтага жывёліны жылі ў каробцы каля мясцовага магазіна.
Сёння шэрая кошка набыла новы дом у Жабінцы. Святлана Дубоўская вырашыла назваць гадаванца Муркай. «Я ўбачыла інфармацыю ў сацыяльных сетках на старонцы «Пул Першага». Там расказвалася, што гэтым мілым коцікам, якія жывуць на малой радзіме Прэзідэнта, патрэбны клопат і добрыя рукі. Як урач і проста неабыякавы чалавек я не магла застацца ўбаку. Вырашыла ўзяць менавіта гэту шэрую кошку. Яна без лапкі, ёй найбольш складана, асабліва з наступленнем халадоў. Мне захацелася зрабіць для яе добрую справу. Гэта мая першая кошка, да гэтага былі толькі сабакі. Дамачадцы падтрымалі маё рашэнне. Будзем клапаціцца пра яе, даглядаць і акружаць увагай», — расказала Святлана Дубоўская. 
Святлана Дубоўская дадала, што спачуванне не павінна мець межаў і распаўсюджваецца на любую жывую істоту. У медыцыне яна працуе ўжо 28-ы год. «Я выбрала гэту прафесію, таму што не магла заставацца абыякавай да чужога гора і пакут», — сказала яна.
Падарунак для кошкі падрыхтаваў Жабінкаўскі камбікормавы завод. У райвыканкаме паведамілі, што гадаванцу дапамогуць зрабіць неабходныя працэдуры і прышчэпкі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»