Палітыка
Кіраўнік МЗС Беларусі знаходзіцца з візітам у Індыі
Фота з архіва 15 лістапада, Мінск . Пачаўся рабочы візіт Міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова ў Індыю. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У праграме візіту пасяджэнне беларуска-індыйскай міжурадавай камісіі, двухбаковыя сустрэчы на высокім узроўні, правядзенне бізнес-форуму і кантакты з мясцовымі дзелавымі коламі.
Візіт завершыцца 18 лістапада.






