Качанава: парламентарыі робяць усё для таго, каб законы былі эфектыўнымі і краіна развівалася
Наталля Качанава 2 кастрычніка, Гродзенскі раён . Важна, што нашы парламентарыі робяць усё для таго, каб краіна развівалася, законы былі эфектыўнымі і былі накіраваны на развіццё Беларусі. Аб гэтым сказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да 30-годдзя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якое праходзіць у Гродзенскай вобласці, у палацава-паркавым комплексе «Свяцк»,
«Ідэя правядзення такіх сустрэч прыйшла невыпадкова. Тут сабраліся людзі, якія стаялі ля вытокаў станаўлення нашай дзяржавы разам з Прэзідэнтам, ствараючы прававы фундамент дзяржавы», — сказала, адкрываючы сустрэчу, Наталля Качанава.
Старшыня Савета Рэспублікі падзякавала прысутным за тую работу, якую яны праводзілі і праводзяць. «Калі мы рабілі першыя крокі, нашы калегі сталі поплеч з Прэзідэнтам, — сказала яна. — І прымалі вельмі важныя рашэнні. Тады трэба было ствараць усё нанава. І яны працавалі вельмі напружана, вельмі ўважліва думалі над рашэннямі. Таму мы глыбока ўдзячны ўсім тым людзям, якія стаялі ля вытокаў парламентарызму ў суверэннай Беларусі».
Наталля Качанава асабліва падкрэсліла, што Прэзідэнт, які сам працаваў у свой час у Вярхоўным Савеце, добра разумеў, што гэтыя рашэнні павінны працаваць на карысць народа і сваёй краіны.
«Кіраўнік дзяржавы вельмі цэніць работу парламенцкага корпуса нашай краіны, разумее, як гэта важна сёння, каб заканадаўчая ўлада ў краіне была моцная, каб заканадаўцы разумелі і жылі праблемамі людзей, каб яны не былі адарваны ад зямлі і народа. Улада ў нас у краіне народная», — падкрэсліла спікер.
Толькі восем членаў Савета Рэспублікі працуюць у рэгіёне на прафесійнай аснове, а ўсяго за 30 гадоў у Савет Рэспублікі ўваходзілі 395 чалавек. І гэта накладае на тых, хто ўдастоены такога высокага гонару, такую ж высокую адказнасць, адзначыла Наталля Качанава.
«Вы робіце ўсё для таго, каб наша краіна развівалася, для таго, каб законы, якія прымаюцца, былі эфектыўныя, каб яны былі накіраваны на развіццё нашай краіны. Акрамя таго, вы дапамагаеце людзям», — адзначыла Наталля Качанава.
На сустрэчы прысутныя ўспамінаюць аб рабоце ў розных скліканнях Савета Рэспублікі, гавораць аб парламентарыях, якія пакінулі значны след на беларускай зямлі, дзеляцца вопытам.
Фота Леаніда Шчаглова






