Грамадства

У Беларусі ўдасканаляць сістэму падтрымкі мацярынства і дзяцінства

Фота з архіва 15 верасня, Мінск . Падтрымка сем’яў і маладзёжная палітыка — у ліку прыярытэтных тэм у рабоце Савета Рэспублікі. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час першага пасяджэння пятай сесіі Савета Рэспублікі восьмага склікання,

«Асновай любой моцнай дзяржавы з’яўляюцца традыцыйныя духоўна-маральныя каштоўнасці. Сям’я застаецца прадметам асаблівага клопату беларускай дзяржавы, а дэмаграфія — адным з ключавых прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі і нацыянальнай бяспекі. На фоне дэвальвацыі маральных ідэалаў заходняга грамадства і спроб укараніць чужыя нашаму менталітэту стэрэатыпы Беларусь захоўвае прыхільнасць да сваіх традыцый. У нашай краіне падтрымка сем’яў заўсёды была безумоўным прыярытэтам. У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы парламенту сумесна з урадам трэба ўдасканаліць сістэму падтрымкі мацярынства і дзяцінства, у прыватнасці вызначыць новыя падыходы да выплаты дапамог па доглядзе дзяцей да трох гадоў. У мэтах комплекснага абмеркавання гэтага пытання плануем правесці выязны семінар у Валожыне, па выніках якога выпрацуем практычныя рэкамендацыі», — сказала Наталля Качанава.

/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»