Грамадства

Зацверджаны парадак вядзення дзяржрэестра сістэм пітнога водазабеспячэння

Фота з архіва 16 верасня, Мінск . Зацверджана палажэнне аб парадку фарміравання, вядзення і выкарыстання дзяржаўнага рэестра сістэм пітнога водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі). Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Пастановай вызначаецца парадак стварэння, вядзення, актуалізацыі і выкарыстання дзяржаўнага рэестра сістэм пітнога водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі).

Уладальнікам дзяржаўнага рэестра з’яўляецца Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якое забяспечвае яго распрацоўку, удасканаленне і мадэрнізацыю, а таксама метадалагічнае кіраўніцтва і каардынацыю дзейнасці аператара дзяржаўнага рэестра.

Функцыі аператара дзяржаўнага рэестра ўскладаюцца на ДВА «Белводаканал», у абавязкі якога ўключаны пытанні суправаджэння, размяшчэння, захоўвання, абароны інфармацыі, бесперабойнага доступу да размешчанай у ім інфармацыі, апрацоўкі інфармацыйных паведамленняў і кансультавання карыстальнікаў, а таксама іншыя пытанні, звязаныя з выкарыстаннем гэтага рэестра.

Даныя дзяржаўнага рэестра падлягаюць пастаяннаму абнаўленню і будуць выкарыстаны для арганізацыі пітнога водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі) і ацэнкі стану такіх сістэм.

Доступ да рэестра свабодны і бясплатны.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»