Беларускія спартсмены лідзіруюць пасля трох тураў Лігі нацый па баскетболе 3х3
Фота з архіва 16 ліпеня, Мінск . Беларускія маладзёжныя каманды прадаўжаюць паспяхова выступаць у Лізе нацый ФІБА па баскетболе 3х3 у Малайзіі. Для нашых баскетбалістаў гэта першыя спаборніцтвы пасля вяртання на міжнародную арэну,
Пасля трох гульнявых дзён жаночая зборная краіны ўпэўнена лідзіруе, набраўшы 280 рэйтынгавых ачкоў з 300 магчымых. Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Наталлі Ануфрыенка ў складзе беларускай дружыны гуляюць Аляксандра Палубок, Яўгенія Бярнацкая, Ілона Кацура, Лізавета Шышлюк, Хрысціна Касцюковіч і Соф’я Лашкевіч.
Мужчынская каманда Беларусі, якую ўзначальвае Раман Гесць, атрымала 240 балаў і дзеліць першае-другое месцы з баскетбалістамі Філіпін. За беларускую зборную выступаюць Аляксей Балдзін, Арсеній Вяржбіцкі, Давід Мукетэ, Віталь Дучко, Павел Рабушка і Іван Літарны.
Турнір у малазійскім горадзе Петалінг-Джая адновіцца 17 ліпеня, а фінішуе 19 ліпеня. Па рэзультатах кожнага гульнявога дня каманды атрымліваюць рэйтынгавыя ачкі: за першае месца — 100, за другое — 80, за трэцяе — 70 і г.д. Пераможца будзе вызначаны па суме набраных ачкоў за шэсць спаборніцкіх дзён. Гэты турнір з’яўляецца кваліфікацыйным этапам да Кубка свету сярод маладзёжных каманд (U-23).




