Беларуска Барысевіч стала трэцяй на ЧЕ сярод моладзі па акадэмічным веславанні
Фота Беларускай федэрацыі веславання 6 верасня, Мінск . Беларуска Марыя Барысевіч заваявала бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы па акадэмічным веславанні сярод спартсменаў да 23 гадоў у Польшчы,
Наша вяслярка стала трэцяй у жаночай адзіночцы лёгкай вагі. У фінале Марыя паказала рэзультат 8 мін. 18,22 сек. і апярэдзіла дзяўчат з Харватыі і Польшчы. Наперадзе фінішавалі прадстаўніцы Германіі і Італіі. У ліпені бягучага года Барысевіч заваявала серабро маладзёжнага чэмпіянату свету.
Такім чынам, з першынства кантынента-U23 беларусы павязуць чатыры медалі (13). Нашы хлопцы атрымалі перамогу ў мужчынскай чацвёрцы парнай, а дзяўчаты фінішавалі трэцімі ў васьмёрцы і чацвёрцы парнай. Усяго беларускую каманду ў Польшчы прадставілі 27 спартсменаў у пяці відах праграмы.




