Беларускія барцы Гуштын і Батамункуеў сталі прызёрамі турніру ва Улан-Удэ
Скрыншот відэа wrestlingtv.ru 28 чэрвеня, Мінск . Беларусы выйгралі два медалі XXVIII Міжнародных спаборніцтваў па вольнай барацьбе BAIKAL OPEN ва Улан-Удэ,
Серабро заваяваў Аляксандр Гуштын, бронзавым прызёрам стаў Дзімчык Батамункуеў. У час турніру ў вазе да 97 кг Гуштын перамог барцоў з Манголіі, Расіі і Арменіі, але ў фінале ўступіў расіяніну Канстанціну Пшанічнікаву. У катэгорыі да 57 кг Батамункуеў стартаваў з трох перамог, пасля чаго пацярпеў няўдачу ў паўфінале. У паядынку за трэцяе месца Дзімчык быў мацнейшы за Данілу Махначэўскага з Расіі.
Удзел у спаборніцтвах прынялі барцы з 16 краін.






