Беларускія баскетбалісты правядуць спарынгі ў Славеніі і Азербайджане
Фота з архіва 19 чэрвеня, Мінск . Баскетбалісткі жаночай зборнай Беларусі правядуць стартавы таварыскі паядынак Славеніі. Сустрэча адбудзецца ў Славеніі,
Перад выездам беларускія баскетбалісткі правялі трэніровачны збор у Мінску і «Раўбічах». Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Наталлі Трафімавай у Славеніі згуляюць: Паліна Гусакова («УГМК-Юніёр», Екацярынбург, Расія), Марта Галавач, Вольга Трыгрыбцава, Алена Прахарчук, Алеся Талькоўская, Дар’я Дзегцярова, Настасся Чупахіна, Вера Несцяровіч (усе — «Гарызонт», Мінская вобласць), Марта Супрун, Марыя Ляскоўская, Ульяна Палей («Алімпія», Гродна), Настасся Селівон («Гановер», Германія). Другі спарынг беларускіх і славенскіх баскетбалістак адбудзецца 21 чэрвеня.
Мужчынская зборная Беларусі таксама на выездзе правядзе два кантрольныя матчы з камандай Азербайджана. Галоўны трэнер беларускай каманды Расціслаў Вяргун уключыў у склад 14 ігракоў: Максім Салаш («Марусі», Афіны, Грэцыя), Дзмітрый Рыўны, Вадзім Стубеда (абодва — «Чэлбаскет», Чэлябінск, Расія), Раман Шчарбакоў, Уладзіслаў Блізнюк (абодва — «Барнаул», Расія), Ілья Швед (МБА-МАІ, Масква, Расія), Яўген Белянкоў («Уралмаш», Екацярынбург, Расія), Данііл Барысевіч («Гродна-93»), Канстанцін Паско, Аляксей Юдкін, Даніла Семянюк («МІНСК»), Уладзіслаў Мікульскі, Арцём Секушэнка («Барысфен», Магілёў), Захар Барбашынскі (РДВАР, Мінск). Абедзве сустрэчы пройдуць 20 і 22 чэрвеня ў Баку.






