Спорт

Беларуска Нягоцкая ўзяла чатыры медалі на першынстве Еўропы-U17 па вадналыжным спорце

Фота Мінспорту 23 жніўня, Мінск . Беларускія спартсмены заваявалі восем асабістых узнагарод на чэмпіянаце Еўропы па вадналыжным спорце сярод спартсменаў не старэйшых за 17 гадоў у Грэцыі,

У фінальны дзень спаборніцтваў дзяўчат да 17 гадоў 23 жніўня наша Лізавета Нягоцкая заняла другое месца ў мнагабор’і сярод 18 спартсменак. У залік гэтага віду праграмы ішлі вынікі ўсіх трох дысцыплін: сёння беларуска заваявала бронзу ў фігурным катанні, а напярэдадні была сярэбраным прызёрам у слаламе і скачках з трампліна.

Сярод дзяўчат да 14 гадоў чэмпіёнкай Еўропы ў трохбор’і стала наша Марыя Вернікоўская, якая ў нядзелю таксама ўзяла серабро ў слаламе. Усяго з Грэцыі юныя беларускія вадналыжнікі павязуць восем асабістых медалёў (3-4-1). На дзень раней золата ў слаламе-U17 выйграла Ксенія Равоцька.

У камандным першынстве ў малодшай узроставай групе нашы спартсмены сталі другімі следам за аўстрыйцамі, а ў старшай катэгорыі таксама набралі другую суму пасля ўкраінцаў. Удзел у юніёрскім чэмпіянаце Еўропы прынялі больш за сотню юнакоў і дзяўчат з 23 краін, Беларусь прадставілі восем спартсменаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»