Зборная Беларусі-U15 па валейболе выйграла Кубак губернатара Ямала
Фота з архіва bvf.by 20 верасня, Мінск . Мужчынская юнацкая зборная Беларусі па валейболе заняла першае месца на міжнародным арктычным турніры «Кубак Губернатара Ямала»,
На групавым этапе турніру сярод юнакоў не старэйшых за 15 гадоў нашы валейбалісты атрымалі тры перамогі ў трох матчах з аднолькавым лікам 3:0 па сэтах — беларусы былі мацнейшыя за каманды Маскоўскай вобласці (25:20, 25:20, 25:19), Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі (25:16, 25:18, 25:19) і Санкт-Пецярбурга (25:21, 25:14, 25:19).
У паўфінале нашы валейбалісты не аддалі ніводнай партыі равеснікам з Калінінградскай вобласці (25:14, 25:12, 25:12), а ў паядынку за залатыя медалі зноў «пад нуль» перамаглі пецябруржцаў (25:17, 25:6, 25:18). Лепшым іграком Кубка губернатара Ямала быў прызнаны беларус Томас Жуковіч.




