Беларускі Шанон і Васільчык выйгралі па два залатыя медалі матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы
19 ліпеня, Мінск . Трое беларусаў сталі двухразовымі пераможцамі Матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы сярод маладзёжных каманд Саюзнай дзяржавы,
Міжнародныя спаборніцтвы прымае стадыён «Дынама». 19 ліпеня перамогу ў трайным скачку сярод юніёрак да 20 гадоў атрымала наша Ком Крыстал Шанон, якая паказала рэзультат 13,39 м. Тройку прызёраў замкнула яшчэ адна беларуска Ангеліна Шайграцова (12,78). Напярэдадні Ком Крыстал святкавала поспех у скачках у даўжыню.
«Рада перамозе, няхай і чакала яе. Задаволена рэзультатам, асабліва ў параўнанні з Кубкам мацнейшых у Расіі, там не ўсё атрымалася. Адчуваю, што набіраю форму і на чэмпіянаце Беларусі планую выступіць яшчэ лепш. Настрой добры, абстаноўка на стадыёне выдатная, скакаць было лёгка», — сказала Шанон.
Таксама чэмпіёнам матчавай сустрэчы ў скачках у даўжыню і трайным скачку сярод юнакоў да 18 гадоў стаў беларус Павел Арцем’еў. Два залатыя медалі дамашняга турніру заваявала і Дар’я Васільчык (U20): у суботу нашай спартсменцы не было роўных у штурханні ядра, а сёння Дар’я выдала лепшую спробу ў кіданні дыска (57,26 м).
У першы дзень Матчавай сустрэчы сярод маладзёжных каманд Саюзнай дзяржавы 18 ліпеня нашы лёгкаатлеты заваявалі 45 узнагарод (14-12-19).
Фота Сяргея Шэлега





