Дзюдаістка Канцавая атрымала перамогу на этапе Кубка Азіі ў Казахстане
Дар’я Канцавая. Фота з архіва НАК 18 кастрычніка, Мінск . Беларускія спартсменкі заваявалі два медалі на этапе Кубка Азіі па дзюдо ў казахстанскім Актау,
Лепшай у вагавой катэгорыі да 78 кг стала Дар’я Канцавая, якая ў фінале перамагла ўзбекістанскую спартсменку Шынар Ібраеву. Па ходзе турніру беларуска прайшла па адной прадстаўніцы Казахстана і Узбекістана. Раней у гэтым годзе Дар’я была прызёрам этапу Кубка Еўропы ў Паўночнай Македоніі.
Бронзавы медаль спаборніцтваў у Актау заваявала наша Паліна Слесарэнка, якая перамагла ў паядынку за трэцяе месца Нурай Жэнгіс з Казахстана. Усяго на этапе Кубка Азіі выступілі 180 дзюдаістаў з сямі краін, Беларусь прадставілі шэсць атлетаў.




