Беларуска Чупрыс узяла серабро турніру Гран-пры ў Шымкенце ў стральбе з вінтоўкі
Дар’я Чупрыс. Фота з архіва 24 кастрычніка, Мінск . Дар’я Чупрыс прынесла беларускай камандзе шосты медаль міжнароднага турніру серыі Гран-пры ISSF па кулявой стральбе, які праходзіць у Казахстане,
Прызёр чэмпіянату Еўропы і ўдзельніца Алімпійскіх гульняў Чупрыс 24 кастрычніка спаборнічала ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі з 10 м. У кваліфікацыі наша спартсменка паказала трэці рэзультат сярод 15 дзяўчат, а ў фінале набрала 247,9 бала і стала другой, уступіўшы толькі Аляксандры Ле з Казахстана. Яшчэ адна беларуска Лізавета Гаўрыленка замкнула васьмёрку лепшых.
За тры дні да заканчэння этапу сусветнага Гран-пры ў Шымкенце на рахунку беларускай каманды па два медалі кожнай вартасці. Усяго на спаборніцтвах выступаюць больш за 200 спартсменаў з 14 краін. Гэты старт з’яўляецца апошнім турнірам перад чэмпіянатам свету па кулявой стральбе 2026 года, які пройдзе ў Катары з 1 па 14 лістапада.





