На чэмпіянаце свету па муай-тай у Малайзіі выступяць 14 беларусаў
Фота stayki.belarus 21 чэрвеня, Мінск . У сталіцы Малайзіі Куала-Лумпуры стартуе чэмпіянат свету па тайскім боксе 2026 года з удзелам беларускіх спартсменаў,
На галоўны старт сезона заявіліся больш за 500 байцоў са 114 краін. Форум аб’яднаў чэмпіянат свету сярод вопытных атлетаў і першынство планеты сярод спартсменаў не старэйшых за 23 гады. У дарослай катэгорыі заяўлены чацвёра беларусаў — гэта Данііл Дзедавец (да 67,5 кг), Яўген Федарынчык (да 71 кг), Мікіта Кокаш (да 91 кг) і Дар’я Бялькова (да 63,5 кг).
У маладзёжным заліку выступяць нашы Арцём Галай (да 51 кг), Мірон Барбаровіч (да 60 кг), Іван Шангін (да 63,5 кг), Георгій Фокін (да 67 кг), Руслан Кямалаў (да 75 кг), Яўген Закрэўскі (да 81 кг), Уладзіслаў Андрэйчыкаў (да 86 кг), Дар’я Шчарбакова (да 48 кг), Валерыя Хвацік (да 51 кг) і Варвара Святлічная (да 75 кг).
На мінулагоднім чэмпіянаце свету па муай-тай у Турцыі беларускія байцы заваявалі шэсць узнагарод — адну залатую, дзве сярэбраныя і тры бронзавыя. Пераможцам турніру стаў Фокін, з іншых удзельнікаў ЧС-2026 на подыум паднімаліся Дзедавец, Барбаровіч, Кямалаў і Шангін.






