Батутысткі Яршова і Бардзілоўская заваявалі золата і серабро на этапе Кубка свету
Кацярына Яршова. Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі 5 ліпеня, Мінск . Дзве беларускі сталі прызёрамі ў індывідуальным заліку на чацвёртым этапе Кубка свету па скачках на батуце 2026 года,
Спаборніцтвы праходзяць у партугальскай Каімбры. У фінале наша Кацярына Яршова атрымала за сваё выступленне 58,57 бала і заняла першае месца, яе сяброўка па камандзе Віялета Бардзілоўская размясцілася следам з рэзультатам 57,94 ачка. Тройку прызёраў замкнула кітаянка Чжу Сюін (57,84).
Таксама ўдзел у фінале прынялі спартсменкі з Японіі, Новай Зеландыі, Партугаліі і Канады. Напярэдадні Яршова была мацнейшая ў кваліфікацыі, а Бардзілоўская стала трэцяй у паўфінале. Год таму Кацярына таксама атрымала перамогу на партугальскім этапе Кубка свету па скачках на батуце.






