Нобелеўскую прэмію па медыцыне прысудзілі вучоным за адкрыцці ў сферы оптагенетыкі
Фота nobelprize.org 5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладальнікамі Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны 2026 года сталі Карл Дэйсерот, Петэр Хегеман і Георг Нагель. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце прэміі.
Вучоныя ўдастоіліся ўзнагароды «за іх адкрыцці, якія датычацца святлокіруемых іонных каналаў і оптагенетыкі», гаворыцца ў прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце прэміі.
Петэр Хегеман і Георг Нагель адкрылі бялок, каналарадапсін, у аднаклетачнай водарасці. Карл Дэйсерот ператварыў гэты бялок у кіруемы святлом пераключальнік для нервовых клетак. Як адзначаецца ў паведамленні, лаўрэаты заклалі аснову новай эры ў нейрабіялогіі.
У мінулым годзе ўладальнікамі Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны сталі Мэры Брункаў, Фрэд Рамсдэл і Шымон Сакагучы. Яны зрабілі наватарскія адкрыцці, што датычацца перыферычнай імуннай талерантнасці, якая прадухіляе нанясенне шкоды арганізму з боку імуннай сістэмы. Адзначалася, што іх адкрыцці заклалі аснову для «новага напрамку даследаванняў і стымулявалі распрацоўку новых метадаў лячэння аўтаімунных захворванняў і раку».
З 1901 па 2025 былі прысуджаны 116 нобелеўскіх прэмій у галіне фізіялогіі і медыцыны. Самым маладым уладальнікам Нобелеўскай прэміі ў гэтай галіне стаў канадскі ўрач і фізіёлаг, адзін з адкрывальнікаў гармона інсуліну Фрэдэрык Банцінг, якому на момант уручэння прэміі ў 1923 годзе быў 31 год. Найстарэйшым лаўрэатам стаў 87-гадовы Пэйтан Роус, якому ў 1966 годзе была прысуджана ўзнагарода за адкрыццё анкагенных вірусаў.
У гэтым годзе 6 кастрычніка будзе аб’яўлена аб рашэнні Нобелеўскага камітэта па фізіцы, 7 кастрычніка — па хіміі, 8 кастрычніка — па літаратуры, а 9 кастрычніка назавуць лаўрэата прэміі міру. Уладальнік прэміі па эканоміцы вызначыцца 12 кастрычніка.-0-




