Грамадства

Праверка сістэмы фарміравання і падрыхтоўкі народнага апалчэння праходзіць у Віцебскай вобласці

25 лістапада, Віцебск . Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі праходзіць праверка сістэмы фарміравання і падрыхтоўкі народнага апалчэння ў Віцебскай вобласці,
Старшыні Віцебскага аблвыканкама Паўлу Муравейку пакет з даручэннем Прэзідэнта праверыць сістэму фарміравання і падрыхтоўкі народнага апалчэння ў вобласці перадаў саветнік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Сяргей Купрык.
Ён паведаміў, што прадаўжаецца праверка гатоўнасці элементаў сістэмы нацыянальнай бяспекі да абароны нашай Радзімы. «Сёння па распараджэнні Прэзідэнта правяраецца сістэма фарміравання і падрыхтоўкі народнага апалчэння ў Віцебскай вобласці. Намі будуць разгледжаны пытанні падрыхтоўкі народнага апалчэння, камплектавання. Пасля заканчэння ўсіх мерапрыемстваў будзе праверана выкананне вучэбна-баявых задач сфарміраванымі атрадамі народнага апалчэння», — расказаў Сяргей Купрык. Ён дадаў, што аналагічныя праверкі народнага апалчэння праходзяць сёння ва ўсіх абласцях краіны адначасова.
У сувязі з распараджэннем Павел Муравейка правёў рабочую нараду. Старшыня Віцебскага аблвыканкама адзначыў маштабнасць праверкі. «Уся вертыкаль мясцовай улады, пачынаючы ад абласнога выканаўчага камітэта да раённых выканаўчых камітэтаў, сельскіх саветаў, падключана да гэтага пытання. Нам выпала, з аднаго боку, простая, а з другога боку — даволі складаная задача. Два раёны нашай вобласці атрымалі задачу — сфарміраваць атрады народнага апалчэння, падрыхтаваць іх да выканання адпаведных мерапрыемстваў і задач па прызначэнні, адпрацаваць комплекс агнявой, тактычнай падрыхтоўкі, выканаць практычныя мерапрыемствы на аб’ектах і месцах, дзе гэта народнае апалчэнне будзе прымяняцца», — сказаў Павел Муравейка. Ён падкрэсліў, што да работы падключаюцца ўсе структуры мясцовай улады, у тым ліку органы ўнутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, ваенныя камісарыяты. «Нашы грамадзяне павінны быць гатовы да абароны сваёй Айчыны. Народнае апалчэнне сфарміравана выключна з добраахвотнікаў. Гэта матываваныя людзі, якія ведаюць, што ў выпадку якой-небудзь пагрозы або якой-небудзь небяспекі яны будуць забяспечваць ахову свайго жылля, дамоў, раёнаў. Упэўнены, што вобласць спрацуе добра і ўсе задачы, якія пастаўлены перад намі ў рамках гэтага мерапрыемства, будуць выкананы якасна», — рэзюмаваў Павел Муравейка.
Фота Аляксандра Хітрова 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»