Грамадства

«Ядро нашай арміі». Выпускнікі Ваеннай акадэміі Беларусі атрымалі афіцэрскія пагоны

Фота прэс-службы Міністэрства абароны 27 чэрвеня, Мінск . У Ваеннай акадэміі Беларусі сёння адбыўся чарговы выпуск маладых лейтэнантаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Ва ўрачыстай абстаноўцы афіцэрскія пагоны атрымалі 400 выпускнікоў, за выдатную вучобу 11 з іх удастоены залатога медаля, а 22 — дыплома з адзнакай.

Міністр абароны Віктар Хрэнін павіншаваў маладых афіцэраў з уступленнем у новы жыццёвы этап. «Ужо заўтра вы ўзначаліце ​​воінскія калектывы, на вас ляжа адказнасць не толькі за сябе, але і за падначаленых. Вам трэба будзе кіраваць асабовым складам. Помніце, што падначалены — гэта перш за ўсё асоба са сваім лёсам, са сваімі моцнымі і слабымі бакамі. Навучыцеся знаходзіць ключ да кожнага, выхоўваць у іх воіна, абаронцу Айчыны, грамадзяніна і патрыёта, — звярнуўся кіраўнік ведамства да выпускнікоў. — Ва ўмовах, калі навакольны свет, у тым ліку ваенная справа, імкліва мяняецца, каб стаць прафесіяналамі вам трэба вучыцца з двайной сілай. Бо сапраўдны афіцэр — той, хто пастаянна, кожны дзень, папаўняе свой камандзірскі, свой прафесійны арсенал. Поспеху дасягне толькі той, хто штодзённа працуе над сабой. Ведайце, менавіта вы — ядро нашай арміі. Бо ад падрыхтоўкі афіцэра залежыць падрыхтоўка падраздзялення і ў рэшце рэшт абараназдольнасць краіны».

Пасля ўрачыстай цырымоніі афіцэраў-выпускнікоў павіншавалі іх родныя і блізкія.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»