Спорт

Яршова і Лебедзева ўзялі золата і серабро на этапе Кубка свету па скачках на батуце ў Італіі 

Фота НАК 4 кастрычніка, Мінск . Беларускія спартсменкі занялі два верхнія радкі ў індывідуальных скачках на батуце на пятым этапе Кубка свету ў Італіі,

Удзел у жаночых асабістых спаборніцтвах прынялі 45 дзяўчат, барацьбу за медалі 4 кастрычніка вяла васьмёрка мацнейшых. Лепшыя рэзультаты ў паўфінале паказалі нашы Кацярына Яршова і Яна Лебедзева, абедзве беларускі занялі два верхнія радкі і ў фінале. Кацярына набрала 57,100 бала і заваявала золата, у Яны на 0,080 ачка менш і серабро.

На рахунку Яршовай і Лебедзевай цяпер па дзве індывідуальныя перамогі на этапах Кубка свету — 2026. Таксама ў нядзелю Яна разам з Лейлай Аліевай размясціліся на восьмым радку ў сінхронных скачках, у гэтым жа відзе праграмы ў мужчын нашы Станіслаў Яскевіч і Андрэй Буйлоў таксама сталі восьмымі. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»