Спорт

Акрабаты з Беларусі заваявалі тры медалі этапу Кубка свету ў Баку

Фота арганізатараў 7 чэрвеня, Мінск . Беларускія атлеты выйгралі тры медалі на этапе Кубка свету па спартыўнай акрабатыцы 2026 года, які прайшоў у сталіцы Азербайджана Баку,

У актыве нашых акрабатаў два сярэбраныя і адзін бронзавы медалі. У спаборніцтвах жаночых пар другую пазіцыю занялі Ганна Каланіцкая і Валерыя Міхейчык, у гэтым жа відзе праграмы ў хлопцаў тройку прызёраў замкнулі Ілья Фамянкоў і Раман Халімончык. У заліку жаночых груп другі рэзультат паказалі Соф’я Ліцкевіч, Ульяна Малчанава і Яна Міневіч, якія былі пераможцамі папярэдняга этапу Кубка свету ў Бургасе.

Таксама на рахунку беларусаў два чацвёртыя месцы. Уладзімір Гецьман, Іван Карвіга, Кірыл Сцепанкевіч і Арцём Еўтух спыніліся за крок ад подыума ў мужчынскай камандзе, а ў змешанай пары блізкія да медаля былі Дар’я Мінюк і Раман Трафімовіч. Тры залатыя ўзнагароды на турніры ў Баку здабылі расійскія акрабаты, па адной перамозе ў прадстаўнікоў Азербайджана і Казахстана.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»