Беларускія тэнісісткі выйшлі ў 1/4 фіналу турніраў у Кітаі і Іспаніі
Ганна Кубарава. Фота з архіва 18 чэрвеня, Мінск . Беларускія тэнісісткі сталі чвэрцьфіналісткамі турніраў ITF у Іспаніі і Кітаі,
Ганна Кубарава ў 1/8 фіналу спаборніцтваў у Іспаніі перамагла ў дзвюх партыях аўстралійку Бэле Томпсан — 6:4, 6:1 і ў матчы за выхад у паўфінал сустрэнецца з францужанкай Тыфані Леметр. У першым раўндзе беларуска перамагла іспанку Эстэр Лопес-Алькарас — 6:2, 6:1.
У другім раўндзе турніру ў кітайскім Чжэнчжоу Дар’я Хамуцянская выйграла ў кітайскай тэнісісткі Люа Ксі — 6:3, 6:0 і ў чвэрцьфінале сустрэнецца з яшчэ адной кітаянкай Рэн Юфэй. Беларуска Эвеліна Ласкевіч перамагла ў 1/8 фіналу прадстаўніцу Швецыі Ціяну Дэнг — 7:6 (10:8), 6:1, а ў паядынку за выхад у паўфінальную стадыю яе саперніцай будзе японская тэнісістка Рынка Мацуда.
Спаборніцтвы ў Іспаніі і Кітаі завершацца 21 чэрвеня.






