Спорт

 Азербайджанскія і расійскія арбітры рассудзяць чэрвеньскія матчы футбалістаў Беларусі 

Фота з архіва 27 мая, Мінск . Сталі вядомы арбітры, якія рассудзяць чэрвеньскія матчы футбольнай зборнай Беларусі,

Галоўным суддзёй паядынку беларусаў з камандай Сірыі 5 чэрвеня будзе Аліяр Агаеў з Азербайджана. Яго асістэнтамі стануць Зейнал Зейналаў і Акіф Аміралі. Рэзервовы арбітр — беларус Ігар Шумілаў.

Сустрэчу падапечных Віктара Ганчарэнкі са зборнай Буркіна-Фасо 9 чэрвеня рассудзіць брыгада расійскіх арбітраў. Яе ўзначаліць Рафаэль Шафееў, памочнікі — Аляксей Лунёў і Дзмітрый Саф’ян, рэзервовы рэферы — беларус Антон Лашук.

Абодва кантрольныя матчы адбудуцца на полі Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску. Гульня з сірыйцамі пачнецца ў 19.00, а паядынак з афрыканскімі футбалістамі стартуе ў 19.30.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»