У свеце

У Італіі хочуць абмежаваць колькасць іншаземных вучняў у адным класе

Фота Unsplash 20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Італіі рыхтуе законапраект, які ўстановіць максімальную колькасць іншаземных вучняў у адным школьным класе. Аб гэтым заявіла прэм’ер-міністр краіны Джорджы Мелоні, паведамляе тэлеканал CNN.

«У хуткім часе на пасяджэнне Кабінета міністраў будзе прадстаўлены законапраект, які ўстанаўлівае максімальную колькасць іншаземных вучняў у класе. Ён таксама абавязвае бацькоў іншаземных навучэнцаў, якія адчуваюць сур’ёзныя цяжкасці з інтэграцыяй у школьную сістэму, вывучаць італьянскую мову і забараняе нашэнне бурак і нікабаў у школах», – заявіла Мелоні.

Прэм’ер-міністр не ўдакладніла, якая менавіта будзе ўстаноўлена мяжа для іншаземных вучняў. Паводле даных даследчага інстытута Fondazione ISMU, навучэнцы, якія не з’яўляюцца грамадзянамі Італіі, складаюць 11,6% ад агульнай колькасці школьнікаў у краіне.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»