У свеце

Шэсць вагонаў пасажырскага поезда сышлі з рэек у Індыі

Фота АР 11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаце Асам на ўсходзе Індыі сышлі з рэек лакаматыў і шэсць вагонаў пасажырскага поезда Сайранг — Калькута. Аб гэтым паведамляе агенцтва РТІ са спасылкай на прадстаўніка мясцовай адміністрацыі, інфармуе ТАСС.
Звестак аб загінуўшых пакуль няма. Ёсць паведамленні аб пацярпелых сярод пасажыраў, аднак, паводле інфармацыі субяседніка агенцтва, дакладная іх колькасць, як і прычына сходу поезда з рэек, пакуль не ўстаноўлены.
Поезд, які рухаўся з Сайранга ў штаце Мізарам у Калькуту, сышоў з рэек у раёне чыгуначнай станцыі Дзігару ў акрузе Камруп каля 6.54 раніцы (4.24 па мінскім часе). Да месца надзвычайнага здарэння накіравалі спецпоезд для выратавальных работ і расчысткі чыгуначных пуцей.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»