Новая Зеландыя адмовілася ўступаць у абаронны банк НАТА
Фота Fotolia / Anke van Wyk 5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новая Зеландыя адхіліла прапанову аб далучэнні да Банка абароны, бяспекі і ўстойлівасці, які ствараецца пад кіраўніцтвам Канады для фінансавання мілітарызацыі краін — членаў НАТА, паведамляе ТАСС са спасылкай на радыё RNZ.
«Існуючыя даныя сведчаць аб тым, што абаронная прамысловасць атрымае больш выгады ад мер, якія паляпшаюць рыначныя магчымасці, чым ад стварэння спецыяльнага механізма фінансавання абароны», — прыводзяцца словы з заявы МЗС краіны.
Паводле ацэнак ведамства, першапачатковы ўзнос для Новай Зеландыі пры ўступленні ў банк склаў бы каля $56 млн, а далейшыя расходы маглі быць яшчэ большымі.
Раней аб гатоўнасці ўдзельнічаць у заснаванні банка аб’явілі Албанія, Бельгія, Грэцыя, Канада, Латвія, Люксембург, Румынія, Турцыя і Украіна. Штаб-кватэра фінансавага кансорцыума будзе размяшчацца ў Манрэалі, а мэта яго стварэння — прыцягнуць да $134 млрд на фінансаванне ваенных праектаў-0-





