Спорт

Зборныя Беларусі-U16 па хакеі на траве выйшлі ў фіналы ІІ дывізіёна першынства Еўропы 5х5 

Фота bfh.by 3 ліпеня, Мінск . Зборныя Беларусі-U16 згуляюць у фіналах ІІ дывізіёна юнацкага першынства Еўропы па хакеі на траве ў фармаце «5 на 5», якое праходзіць у грузінскім Кутаісі,

У заключным матчы асноўнага этапу нашы дзяўчаты разграмілі аднагодак з Балгарыі з лікам 8:0. Раней на турніры беларускі атрымалі перамогі над камандамі Славакіі (9:0) і Арменіі (27:0) і ўступілі расіянкам (1:4). Менавіта зборная Расіі-U16 будзе процістаяць нашым хакеісткам у суботнім фінале, сустрэча стартуе ў 10.50 па мінскім часе.

У юнакоў беларусы прайшлі папярэдні раўнд без паражэнняў — нашы юнакі абыгралі сапернікаў з Грузіі (8:0) і Люксембурга (14:1), а таксама распісалі нічыі з расіянамі (6:6) і армянамі (3:3). Паядынак за першае месца паміж беларускай і расійскай зборнымі пачнецца 4 ліпеня ў 12 гадзін дня.

Пераможцы другога дывізіёна выйдуць у элітную групу першынства Еўропы-U16 па хакеі на траве 5х5 2028 года. Чэмпіёны кантынента-2026 у гэтай узроставай катэгорыі гэтымі ж днямі вызначаюцца ў турэцкай Аланьі: золата ў дзяўчат аспрэчаць каманды Польшчы і Украіны, у юнакоў барацьбу за тытул павядуць юнакі з Аўстрыі і Турцыі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»