Спорт

Брэст прымае фінальны этап SEHA-лігі

Фота з архіва 13 чэрвеня, Мінск . У брэсцкім спарткомплексе «Вікторыя» пачынаецца «Фінал чатырох» дывізіёна Усход SEHA-лігі. Раней Брэст прымаў вырашальныя баталіі SEHA-лігі ў 2017, 2019 і 2024 гадах,

У першым паўфінальным паядынку гледачоў чакае прынцыповае процістаянне лепшых беларускіх клубаў: «Мяшкоў Брэст» будзе сапернічаць з мінскім СКА (пачатак матчу ў 16.00). Нядаўна брастаўчане перамаглі мінчан у залатой серыі нацыянальнага першынства, адабраўшы ў армейцаў чэмпіёнскі тытул. Пасля гэтай няўдачы падапечныя Дзмітрыя Нікуленкава вельмі хочуць узяць рэванш у мяшкоўцаў. У другой паўфінальнай гульні сыдуцца расійскія каманды: піцерскі «Зеніт» будзе сапернічаць са стаўрапольскім клубам «Віктор» (пачатак у 19.00). У складзе зенітаўцаў, якія ў пачатку лета сталі сярэбранымі прызёрамі расійскага чэмпіянату, выступаюць беларусы Яўген Нікановіч, Алег Луня, Дзмітрый Хмялькоў, Віктар Зайцаў, Вячаслаў Бохан, Алег Астрашапкін і Арцём Кулак. У серыі за золата «Зеніт» уступіў маскоўскаму ЦСКА, за які гуляюць беларусы Юльян Гірык і Станіслаў Шабельнікаў.

Пераможцы паўфіналаў 14 чэрвеня сустрэнуцца ў вырашальным паядынку за галоўны прыз (пачатак у 18.00), а прайграўшыя паспаборнічаюць за бронзу (пачатак у 15.00). Усе матчы «Фіналу чатырох» тэлеканал «Беларусь 5» пакажа ў прамым эфіры.

У фінальным паядынку мінулага сезона SEHA-лігі «Зеніт» перамог «Чэхаўскіх мядзведзяў» — 35:34, а ў гульні за бронзавыя ўзнагароды гандбалісты ЦСКА аказаліся мацнейшымі за брастаўчан — 32:23.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»