Спорт

Немцы прайгралі футбалістам Эквадора, туркі «стукнулі дзвярыма» перад ад’ездам з ЧС

Фота Getty Images 26 чэрвеня, Мінск . На чэмпіянаце свету па футболе завяршыліся чарговыя паядынкі трэцяга тура групавога этапу,

Галоўныя фаварыты групы Е футбалісты Германіі пасля дзвюх перамог нечакана ўступілі зборнай Эквадора — 1:2. Каманда Кот-д’Івуара перамагла дэбютанта планетарнага форуму Кюрасаа — 2:0. Падагульняючае становішча: Германія — 6 ачкоў, Кот-д’Івуар — 6, Эквадор — 4, Кюрасаа — 1.

У трэцім туры квартэта F футбалісты Нідэрландаў выйгралі ў Туніса — 3:1, шведы не змаглі перамагчы японцаў — нічыя 1:1. Падагульняючае становішча: Нідэрланды — 7, Японія — 5, Швецыя — 4, Туніс — 0.

У групе D зборная Турцыі здолела пад канец «стукнуць дзвярыма», вырваўшы перамогу ў амерыканцаў на восьмай кампенсаванай мінуце — 3:2. Аўстралійцы і парагвайцы мячоў не забілі — 0:0. Падагульняючае становішча: ЗША — 6, Аўстралія — 4, Парагвай — 4, Турцыя — 3.

Вечарам 26 чэрвеня ў паядынку за першае месца ў квартэце І сустрэнуцца зборныя Францыі і Нарвегіі, якія ўжо выйшлі ў плэй-оф. Футбалісты Сенегала і Ірака паспрачаюцца за трэцюю пазіцыю. Становішча каманд пасля двух тураў: Францыя — 6, Нарвегія — 6, Сенегал — 0, Ірак — 0.

Беларускія балельшчыкі могуць сачыць за ўсімі гульнямі сусветнага першынства ў прамым эфіры тэлеканала «Спорт ТБ».

Групавы этап завершыцца 28 чэрвеня, пасля чаго ў плэй-оф выйдуць па дзве лепшыя каманды з 12 квартэтаў, а таксама восем лепшых зборных з тых, хто заняў трэція месцы. Матчы 1/16 фіналу адбудуцца 28 чэрвеня — 4 ліпеня, сустрэчы 1/8 фіналу пройдуць 4-7 ліпеня, чвэрцьфіналы — 9-12 ліпеня, паўфінальныя гульні намечаны на 14 і 15 ліпеня, матч за бронзу пройдзе 18 ліпеня ў Маямі, а 19 ліпеня у Нью-Ёрку адбудзецца вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»