МНС нагадала аб фактарах небяспекі ў час моцнага дажджу
Фота з архіва 21 верасня, Мінск . У МНС нагадалі фактары небяспекі з-за моцных дажджоў, .
Сярод іх ратавальнікі называюць перабоі і адключэнне энергазабеспячэння, пашкоджанне ліній электраперадачы, значнае зніжэнне бачнасці і цяжкасць руху транспарту аж да яго поўнага спынення, а таксама падтапленне асобных дамоў, гаспадарчых пабудоў, агародаў, сельгасугоддзяў і аўтадарог мясцовага значэння.
Сёння ў краіне воблачна, днём з праясненнямі, раніцай часам дажджы. Днём месцамі, а па ўсходзе на большай частцы тэрыторыі дажджы, у асобных раёнах — моцныя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с.






