Грамадства

Авіякампанія Turkish Airlines аднавіла палёты па маршруце Стамбул-Мінск

Фота Нацыянальнага аэрапорта Мінск 21 верасня, Мінск . Авіякампанія Turkish Airlines аднавіла палёты па маршруце Стамбул — Мінск, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

«Сёння ноччу Нацыянальны аэрапорт Мінск вітаў вяртанне турэцкага перавозчыка на адзін з самых запатрабаваных авіямаршрутаў. Самалёт авіякампаніі Turkish Airlines, які выканаў першы рэгулярны рэйс па адноўленай палётнай праграме Стамбул — Мінск, паспяхова прызямліўся ў беларускай сталіцы дакладна ў адпаведнасці з раскладам», — расказалі ў прэс-службе.

Па даўняй авіяцыйнай традыцыі паветранае судна сустрэлі салютам з пажарных брандспойтаў. Экіпаж і дэлегацыю авіякампаніі каля трапа віталі традыцыйным караваем.

Як дадалі ў прэс-службе, рэгулярныя рэйсы паміж Мінскам і Стамбулам — гэта не проста камфортныя прамыя пералёты ў буйнейшы мегаполіс Турцыі, але і выдатныя стыкоўкі па ўсім свеце дзякуючы шырокай маршрутнай сетцы Turkish Airlines.

Частата палётаў на першым этапе складзе 6-7 разоў на тыдзень (начныя і дзённыя рэйсы). Расклад рэйсаў і кошт білетаў даступны на афіцыйным сайце авіякампаніі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»