Дождж і мокры снег чакаюцца ў Беларусі 11 лістапада
10 лістапада, Мінск . У Беларусі 11 лістапада тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Днём будзе 1-6 градусаў цяпла. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У сераду будзе пераважна воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (дождж, мокры снег). У начны і ранішні час месцамі магчымы слабыя туман і галалёд. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 4-9 м/с.
* Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на VIDEOBEL.BY






