Абмежаванні на наведванне лесу ўведзены ў Беларусі практычна паўсюль
25 чэрвеня, Мінск . Абмежаванні і забароны на наведванне лесу дзейнічаюць ва ўсіх абласцях Беларусі. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, .
Паводле даных на 25 чэрвеня, абмежаванні на наведванне лесу ўведзены на тэрыторыі рэспублікі практычна паўсюль, за невялікім выключэннем. Так, у двух раёнах — Жабінкаўскім і Кобрынскім Брэсцкай вобласці — устаноўлены забароны.
Адкрытымі застаюцца Верхнядзвінскі і Полацкі раёны Віцебскай вобласці, а таксама Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці.






