У свеце

Уіткаф выказаў надзею на набліжэнне да міру па выніках перагавораў у Абу-Дабі

Стывен Уіткаф. Фота ТАСС 12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф выказаў надзею на набліжэнне да міру па выніках трохбаковых перагавораў паміж Расіяй, ЗША і Украінай у Абу-Дабі, паведамляе ТАСС.

Амерыканскія перагаворшчыкі Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер 12 лістапада прыбылі ў Маскву, дзе ў іх пройдзе сустрэча з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. Паводле слоў Джарэда Кушнера, яны плануюць абмеркаваць з расійскім лідарам тэмы, узнятыя на трохбаковых перагаворах у Абу-Дабі. Затым Уіткаф і Кушнер маюць намер накіравацца ў Дублін на сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім.

Трохбаковыя перагаворы паміж Расіяй, ЗША і Украінай прайшлі 10-11 лістапада ў Абу-Дабі. У першы дзень яны доўжыліся 4,5 гадзіны, у другі — крыху менш як 2 гадзіны. Кансультацыі праходзілі за закрытымі дзвярыма. Цэнтральнай тэмай праведзеных перагавораў стала еўрапейская сістэма бяспекі. Адзін з галоўных вынікаў — дамоўленасць паміж Расіяй і Украінай аб маштабным абмене ваеннапалоннымі.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»