Пры ўдары ЗША па вясельнай цырымоніі ў Іране 5 чалавек загінулі, 68 пацярпелі
Фота REUTERS 2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У іранскай правінцыі Хармазган у выніку нанесенага ЗША ўдару па вясельнай цырымоніі 5 чалавек загінулі, як мінімум 68 чалавек пацярпелі. Аб гэтым паведаміла агенцтва Fars, інфармуе ТАСС.
Адзначаецца, што сярод пацярпелых шмат дзяцей, параненыя дастаўлены ў бальніцы. На гэты час таксама вядома пра 5 загінулых.
Кіраўнік камітэта парламента Ірана па нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Эбрахім Азізі заявіў, што Тэгеран не пакіне без пакарання атаку ЗША, пад якую падпала вясельная цырымонія
Раней Цэнтральнае камандаванне Злучаных Штатаў (CENTCOM) паведаміла, што ЗША правялі новую серыю ўдараў па тэрыторыі Ірана. Паводле інфармацыі Press TV, узрывы адбыліся на паўднёвым узбярэжжы краіны, у тым ліку на востраве Кешм і ў некалькіх гарадах. Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі са свайго боку нанёс удары ў адказ па амерыканскіх базах у Бахрэйне, Кувейце, Іарданіі і Іраку.-0-






