У свеце

ЗША вычарпалі свае арсеналы ў Еўропе і Азіі з-за перакідкі боепрыпасаў на Блізкі Усход — WSJ

Фота Report 29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗША вычарпалі свае арсеналы ў Еўропе і Азіі з-за перакідкі вялікай колькасці боепрыпасаў на Блізкі Усход у сувязі з ваеннай аперацыяй супраць Ірана, паведамляе ТАСС са спасылкай на газету The Wall Street Journal (WSJ).

Паводле даных крыніц выдання, для папаўнення арсеналаў, перанакіраваных на Блізкі Усход з Японіі, Рэспублікі Карэя і Германіі, спатрэбіцца не адзін год.

Паводле слоў адной з крыніц, запасы ЗША перахватчыкаў PAC-3 для сістэм Patriot і ракет ATACMS, якія захоўваюцца ў Еўропе, знізіліся ніжэй за крытычны ўзровень. З Еўропы на Блізкі Усход таксама перакінулі сістэмы выяўлення і процідзеяння БПЛА Merops і ракеты-перахватчынікі для комплексаў ПРА THAAD. Амерыканскія чыноўнікі заявілі, што Еўрапейскае камандаванне Узброеных сіл ЗША з-за недахопу боепрыпасаў было вымушана карэкціраваць свае аператыўныя планы.

Да сярэдзіны ліпеня ЗША зрасходавалі на Блізкім Усходзе каля 1,7 тыс. перахватчыкаў Patriot, больш за 200 ракет THAAD і прыкладна 150 ракет Standard Missile. Каб павялічыць існуючыя запасы ўзбраенняў, Пентагон нават быў вымушаны рамантаваць некаторыя больш старыя версіі крылатых ракет Tomahawk.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»