У свеце

У Казахстане праходзяць выбары дэпутатаў Курултая 

Фота kt.kz 23 жніўня, Астана /БЕЛТА — КАЗІНФАРМ/. У Казахстане больш за 10 тыс. выбарчых участкаў для галасавання на першых у гісторыі краіны выбарах дэпутатаў у новы аднапалатны Курултай пачалі работу ў 7.00 (5.00 па мінскім часе).
Галасаванне прадоўжыцца да 20.00 (18.00 па мінскім часе).
Казахстанцам трэба прагаласаваць за адну з сямі палітычных партый, якія ўдзельнічаюць у выбарах. Па іх выніках дэпутацкія мандаты ў Курултаі будуць размеркаваны паміж партыямі, якія пераадолелі ўстаноўлены законам парог.
У бюлетэні пазначаны найменні палітычных партый у парадку, вызначаным жараб’ёўкай, а таксама радок «Супраць усіх». На 145 дэпутацкіх мандатаў зарэгістравана 545 кандыдатаў ад сямі партый.
У дзень галасавання выбаршчыкам забаронена здымаць на фота і відэа запоўненыя бюлетэні, а таксама публікаваць іх. Пад забаронай застаецца і перадвыбарчая агітацыя.
Апытанні грамадскай думкі, звязаныя з выбарамі, у дзень галасавання нельга праводзіць у памяшканнях і пунктах для галасавання. Публікацыя вынікаў электаральных апытанняў у СМІ і інтэрнэце таксама забаронена.
За ходам галасавання сочаць 777 замежных наглядальнікаў, якія прадстаўляюць 42 дзяржавы і 13 міжнародных арганізацый. Сярод іх — 138 дэпутатаў парламентаў 41 краіны.
У галасаванні змогуць прыняць удзел больш за 12,6 млн казахстанцаў. Больш за ўсё выбаршчыкаў лічацца ў Астане і Алматы, а таксама ў Алмацінскай і Туркестанскай абласцях.
Як паведамляецца, праз тры гадзіны з адкрыцця ўсіх участкаў у краіне яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў Курултая склала 17,96%. Да 10.00 па мясцовым часе бюлетэні атрымалі 2 264 411 выбаршчыкаў.-0- 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»