Прэзідэнт

Лукашэнку падарылі цяля японскай пароды вагю

15 кастрычніка, Верхнядзвінскі раён . Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў час наведвання жывёлагадоўчай гаспадаркі ў Верхнядзвінскім раёне падарылі цяля японскай пароды вагю,

Мянушка маладой цялушкі — Асвея. Яна мае чорную афарбоўку. Нарадзілася 1 ліпеня бягучага года.

Цяпер яе перавязуць у гаспадарку Прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы адразу папрасіў спецыялістаў даць падрабязныя інструкцыі, як карову гэтай пароды правільна трымаць і карміць. «Выгадую», — сказаў ён.
Японская чорная парода — адна з чатырох парод, аб’яднаных пад агульнай назвай «вагю», і самая распаўсюджаная з іх: на яе долю прыпадае каля 95% усяго пагалоўя вагю ў свеце. Дарослая карова дасягае вагі 500-600 кг, быкі — да 900 кг і больш.

Галоўная якасць пароды — унікальная здольнасць фарміраваць інтэнсіўную ўнутрымышачную мармуровасць. Японская чорная пераўзыходзіць астатнія пароды вагю па ступені мармуровасці.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»