У свеце

Пяскоў: 90% разлікаў Расіі з краінамі БРІКС праводзіцца ў нацыянальных валютах

Дзмітрый Пяскоў. Фота ТАСС 8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны БРІКС не ставяць перад сабой мэту адмовіцца ад разлікаў у доларах, аднак вымушаны шукаць альтэрнатыўныя спосабы плацяжоў, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, інфармуе РІА Навіны.

«Мы не імкнёмся да дэдаларызацыі, да адмовы ад долараў ЗША. Не, наадварот, мы адкрытыя для любых прымальных спосабаў плацяжоў. Але вы ведаеце, што некаторыя краіны выкарыстоўваюць некаторыя нацыянальныя валюты ў якасці інструмента палітычнага націску», — сказаў Пяскоў на брыфінгу для журналістаў напярэдадні саміту БРІКС.

Паводле яго слоў, 90% разлікаў Расіі з краінамі БРІКС праводзіцца ў нацыянальных валютах.

Саміт БРІКС пройдзе ў Нью-Дэлі 12-13 верасня. Раней памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў паведамляў, што Пуцін плануе правесці перагаворы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і прэм’ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі на саміце.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»