У свеце

ЕС будучай зімой сутыкнецца з рэкордным за 15 гадоў дэфіцытам газу — Politico

Фота АР 9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны Еўрасаюза сытукнуцца з рэкордным за 15 гадоў дэфіцытам газу будучай зімой. Аб гэтым паведамляе еўрапейскае выданне Politico.

Дэфіцыт складзе каля 14 млрд куб.м газу, гэта значыць прыкладна 7% ад агульнага попыту. Такога аб’ёму дастаткова для забеспячэння энергіяй да 12 млн еўрапейскіх хатніх гаспадарак. Запасы газу ў ЕС, як адзначае газета, зменшыліся да самага нізкага ўзроўню з 2011 года, калі пачалося вядзенне гэтай статыстыкі. Як вынікае з даклада Інстытута эканомікі энергетыкі і фінансавага аналізу (IEEFA), цэны на газ пры гэтым выраслі да рэкордных за чатыры гады значэнняў.

«Гэта можа вымусіць краіны купляць газ па высокіх цэнах на ўсё больш нестабільных сусветных рынках або нават запатрабаваць ад спажыўцоў скарачэння попыту ў выпадку адсутнасці новых паставак», — адзначаецца ў публікацыі.

Эксперты ўказваюць, што нават калі Еўрасаюз не зрасходуе запасы гэтай зімой, ён будзе вымушаны закупляць больш у наступным годзе. Гэта створыць замкнёны круг з нізкіх запасаў і высокіх цэн.

Падкрэсліваецца, што крызісная сітуацыя на еўрапейскіх рынках звязана з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе, а таксама з забаронай на доўгатэрміновыя кантракты на пастаўку расійскага ЗПГ.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»