Унікальны дызайн, чысты код. Каманда крэатараў БЕЛТА дапаможа стварыць вам уласны сайт
9 кастрычніка, Мінск . Новы дызайн і зручнасць для карыстальнікаў — БЕЛТА абнавіла сайт па распрацоўцы вэб-рэсурсаў development.belta.by. Зразумелая навігацыя адкрывае доступ да комплексных паслуг па стварэнні карпаратыўных сайтаў.
Беларускае тэлеграфнае агенцтва вось ужо 108 гадоў выступае пастаўшчыком якасных навін і крыніцай праверанай афіцыйнай інфармацыі. Акрамя таго, больш за 20 гадоў агенцтва ўпэўнена займае нішу на рынку паслуг. Каманда прафесіяналаў дапамагае кампаніям і ведамствам ствараць візітныя карткі і быць пазнавальнымі ў віртуальнай прасторы: праектуе, распрацоўвае і суправаджае інтэрнэт-рэсурсы ад тэхнічнага задання да інфармацыйнай падтрымкі. Рэалізавана звыш 300 праектаў па web-распрацоўцы і падтрымцы. Сярод заказчыкаў — парталы ведамстваў, дзяржаўных арганізацый і медыярэсурсаў.
Галоўны прынцып распрацоўшчыкаў сайтаў каманды БЕЛТА — стварэнне парталаў і сайтаў, зразумелых для карыстальнікаў, зручных для супрацоўнікаў і надзейных для заказчыкаў. Магчыма не толькі распрацоўка сайтаў з нуля, але і рэдызайн існуючых — поўны цыкл ад ідэі да запуску. БЕЛТА гарантуе ўнікальны дызайн, які адлюстроўвае профіль заказчыка, і чысты код.
У пакеце паслуг — поўная тэхнічная падтрымка, якая забяспечвае стабільную работу сайта. Яна ўключае маніторынг, кантроль і дапамогу. Па жаданні заказчыка сайт напаўняецца кантэнтам. Размяшчаць неабходныя даныя на партале можа як распрацоўшчык, так і сам заказчык праз зручную і зразумелую панэль кіравання.
Этапы работы ўзгадняюцца з заказчыкам. У аснове кожнага з іх — прафесійны падыход каманды. Працэс уключае пастаноўку задач, стварэнне тэхзадання, дызайн, вёрстку, праграмаванне, напаўненне і тэсціраванне, перанос на пляцоўку заказчыка. Пры гэтым сучасная адаптыўная вёрстка пад мабільныя прылады і планшэты абавязковая.
На ўсе праекты прадастаўляецца гарантыйны тэрмін 1 год. Падрабязная інфармацыя — на сайце development.belta.by.
БЕЛТА — буйнейшае інфармагенцтва Беларусі. Заснаванае ў 1918 годзе, Беларускае тэлеграфнае агенцтва і да гэтага часу застаецца галоўнай крыніцай афіцыйнай інфармацыі і навін краіны і свету.




