Дэпутат: работа па далейшым укараненні ШІ ў сельскую гаспадарку СД будзе прадоўжана
Фота з архіва 25 лістапада, Мінск . Саюзныя парламентарыі прадоўжаць работу па далейшым укараненні штучнага інтэлекту ў сельскую гаспадарку, адзначыў у каментарыі журналістам член камісіі Парламенцкага сходу па аграрных пытаннях, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы Андрэй Балыш перад пасяджэннем камісіі Парламенцкага сходу,
«Сёння і ў Беларусі, і ў РФ важна рабатызаваць, лічбавізаваць і працаваць па далейшым укараненні штучнага інтэлекту ў тым ліку ў галіну сельскай гаспадаркі», — сказаў Андрэй Балыш.
Паводле яго слоў, стаіць пытанне аб тым, каб правільна арганізаваць сімбіёз чалавека і машыны. Па-першае, гэта аблегчыць працу чалавека, па-другое, зробіць работу ў вёсцы, на аграпрамысловых прадпрыемствах больш цікавай, інтэнсіўнай і прывабнай, у тым ліку для моладзі.
Саюзныя парламентарыі сёння на пасяджэнні ўдзеляць асаблівую ўвагу рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы, у тым ліку «Інтэлектуальная ферма — СД», якія знаходзяцца пад пастаянным кантролем камісіі Парламенцкага сходу па аграрных пытаннях.






