Асенняя класіка. Сёння будзе воблачна і дажджліва
26 кастрычніка, Мінск . У панядзелак сіноптыкі прагназуюць ветранае з дажджамі надвор’е. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Сёння будзе пераважна воблачнае надвор’е. У многіх раёнах пройдуць дажджы. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, месцамі парывісты.
Тэмпература паветра складзе плюс 10-15 градусаў.
* Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by





